Граная субота ў Ваньковічаў

28.05.2016 12:00 - 16:00 Дом-музей Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33А) 130 тыс. руб. дарослы, 65 тыс. руб. дзіцячы

28 мая а 12-й і 14-й гадзінах у Доме-музеі Ваньковічаў адбудзецца фальклорна-музычная праграма “Граная (русальная) субота” для дзетак з бацькамі з узделам дзіцячага гурта “Фолк Рада”, дуэта Агата і фолк-гурта “Вурай”.

У беларусаў гэты каляндарны час звязаны з абрадамі “адмыкання зямлі”, зборам “магічных” зёлак і раслін, а таксама з легендамі і паданнямі пра русалак.

Спецыяльна для гэтай падзеі фолк-гурт “Вурай” падрыхтаваў інтэрактыўную музычную тэатральную праграму па традыцыях абраду “Юр’я” на Беларусі: песні і традыцыйныя беларускія гульні, музычныя казкі і паданні ад вандроўнага Лірніка. Вы пачуеце гукі колавай ліры, дудкі, жалейкі, пабачыце, як выглядае і гучыць акарына-рыба і сапілка, патанчыце пад кантрабас, скрыпку і бубны.

Дуэт Агата (Ірэна Катвцікая і Аляксей Варсоба) пакажуць магічныя русальныя спевы пад гукі акардэона і вывучаць з вамі культавую для гэтых свят песню “Зарадзі, Божа, жыта”.

Дзіцячы гурт “Фолк Рада” прапануе адукацыйную праграму для дзетак і бацькоў па звычаях і спевах абрадаў “Юр’я” і “Страла” з традыцыйным абліваннем адзін аднаго асвячонай вадой і карагодам-шэсцем з Веткаўскага раёна.

Вас чакае майстар-клас па вырабу беларускага абярэга-“павучка”!

А на цудоўным і ўтульным подвор’і сядзібы кожны будзе мець магчымасць завязаць сваю каляровую стужку на Дрэве-волаце!

Музычная праграма разлічана на 1,5 гадзіны. У кошт білета (130 тыс. руб. дарослы, 65 тыс. руб. дзіцячы ) уваходзяць таксама агляд экспазіцыі музея-сядзібы Ваньковічаў, каляровыя стужкі і матэрыялы да майстар-класа па вырабу “павучкоў”. Білеты на праграму можна набыць загадзя па тэл.: (017) 327 88 78, (029) 850 06 42 ці (029) 875 57 78, а таксама на старонках у кантакце  https://vk.com/valenti_vankovich ці ў фэйсбуку https://www.facebook.com/Музей-Дом-Ваньковічаў-Культура-і-мастацтва-першай-паловы-XIX-стагоддзя.

Сустракаем Граную суботу ў Ваньковічаў па-беларуску!


Вам можа быць цікава

NAVIBAND у Быдгашчы

08.04.2026 (20:00 - 22:00) Over the Under Pub (Dworcowa, 51)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Дзiма Нарышкін у Вільні

12.04.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo g. 21B)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ