Гродна. Прэзентацыя кнігі Ігара Мельнікава “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941”

31.10.2015 15:00 - 17:00 Крама Ц (вул. Вялікая Траецкая, 16) Бясплатнае

Памежнае жыццё, дыверсанты, барацьба выведак на міжваеннай савецка-польскай мяжы – пра ўсё гэта і не толькі можна прачытаць у новай кнізе кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941”.

Гісторык прэзентуе яе 31 кастрычніка ў гарадзенскай Краме “Ц”.

У кнізе вялікая ўвага надаецца гісторыі Заходняй Беларусі, працэсу стварэння савецкіх абарончых умацаванняў на мяжы з Польшчай пад Мінскам, падзеям уз’яднання заходнебеларускага рэгіёну з БССР у верасні 1939 года, а таксама гераічнай абароне Заслаўя ў чэрвені 1941 года.

– Гарадзенцам гэтая кніга будзе цікавая тым, што ў ёй распавядаецца пра гісторыю Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, а таксама пра ўдзел нашых суайчыннікаў у Вераснёўскай кампаніі 1939 года. Акрамя таго, варта разумець, што ў 1930-я гады Заслаўе было такім жа памежным горадам, як Гродна сёння, – кажа Ігар Мельнікаў.

У кнізе “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.” апублікавана больш за 100 унікальных архіўных здымкаў.

Прэзентацыя адбудзецца 31 кастрычніка ў Этнакраме “Цудоўня” (Крама Ц, вул. Вялікая Траецкая, 16).

Пачатак у 15.00.

На прэзентацыі ўсе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з аўтарам, задаць яму любыя пытанні па гісторыі Заходняй Беларусі, убачыць унікальныя фатаздымкі і дакументы з архіва аўтара і набыць кнігу з аўтарскім аўтографам.

Твой стыль


Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Майстар-клас Андрэя Саўчанкі «Прастора маналогу» ў Познані

25.07.2026 (18:00 - 20:00) Centrum Kultury Zamek (Nowa Scena) (ul. Święty Marcin 80/82)

Фэст «Зорны палац» у Жамыслаўлі

01.08.2026 (16:00 - 23:55) Сядзіба Умястоўскіх (Гродзенская вобласць)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ