Гродна. Сустрэча, прысвечаная 605-м угодкам перамогі пад Грунвальдам

17.07.2015 18:30 - 20:00 Галерэя "Крыга" (вул. Савецкая, 3) Бясплатнае

Якім быў унёсак нашых продкаў у Грунвальдскую бітву, як яна паўплывала на фармаванне беларускай нацыі і што змянілася ў Еўропе пасля феерычнай перамогі аб’яднаных войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства над тэўтонскім ордэнам?

Адказы на гэтыя пытанні гарадзенцы пачуюць падчас сустрэчы прысвечанай 605-м угодкам перамогі пад Грунвальдам, якая адбудзецца ў пятніцу, 17 ліпеня ў галерэі „Крыга”.

Як адзначае арганізатар сустрэчы, гісторык Эдвард Дмухоўскі, перамога пад Грунвальдам – гэта тая гісторыя, якая з’яўляецца гонарам беларускай нацыі:

– У спісе харугваў, якія ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве, пералічана больш 40 назваў нашых беларускіх гарадоў: Наваградак, Ваўкавыск, Слонім, Гародня, Ліда і г. Як бы там ні было, але пасля Грунвальда нямецкі вайсковы бот амаль 400 гадоў не ступаў на беларускую зямлю.

На сустрэчы ў галерэі „Крыга” ўрокі Грунвальда будуць аналізаваць вядомыя беларускія гісторыкі – доктар навук, прафесар Алесь Краўцэвіч і кандыдат навук, дацэнт Руслан Гагуа.

Пачатак сустрэчы а 18:30.

 

Беларускае Радыё Рацыя
 


Вам можа быць цікава

Выстава Ігара Цішына “Prints from the Last Folder” у Тбілісі

16.02.2026 16:00 - 15.03.2026 20:00 Licht gallery (19 Galaktion Tabidze St.)

Святочны фем-стэндап у Вільні (18+)

08.03.2026 (19:30 - 21:30) Line Up (Geležinkelio g. 6)

Гукальныя вясновыя спевы ў Мінску

14.03.2026 (14:00 - 16:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Iva Sativa ў Варшаве

25.03.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ