• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае

Гуканне вясны ў Вязынцы

Пачатак: 22.03 (11:50)
Канец: 22.03 (19:00)
Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы
(Вязынка)
Кошт: 5000 - 10000
Google

 РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы зноў запрашаюць на Гуканне вясны ў Вязынку, якое адбудзецца 22 сакавіка (пачатак а 13ай гадзіне). У праграме загукалныя песні, веснавыя карагоды, моладзевыя і дзіцячыя гульні, танцы і кірмаш рамёстваў.

Гэтай вясной на свяце будуць спеўныя гурты “Горынь”, “Гасцінец”, “Варган”, “Мярэжа”, “Верас” і “Талака”, “Калыханка”, “Паўночная Сухадроўка”, музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Раман Яраш, Вераніка Анцілеўская, Алена Мялешка, Кася Радзівілава, Яўген Барышнікаў, капэля “Дзвіна”, клуб традыцыйнага танца “Сіта”.

Як і дагэтуль, нашая прынцыповая пазіцыя – не падзяляцца на гледачоў і выступоўцаў, а ўдзельнічаць у свяце разам. Таму да ўсяго, што адбываецца наўкол, не толькі можна, але і варта далучацца. Вельмі вітаюцца стужкі і птушкі на дрэвы, а таксама традыцыйныя строі.

З навінаў – у гэтым годзе да свята далучыцца арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і пякарня ŽORNY (ЖОРНЫ). Дзеткі са студыі “Першацвет” ужо ва ўсю размалёўваюць птушак на дрэвы.

Таксама, будзе працаваць кухня з блінчыкамі, гарбатай, мёдам і птушкамі-булачкамі!

Як даехаць: электрычка з Менску (ст. Мінск-Пасажырскі) едзе ў 11.53, прыбывае ў Вязынку ў 12.44. Назад з Вязынкі можна ехаць у 17.57.

Удзел у свяце вольны, але для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць уваходны квіток. Кошт квіткоў у музей: 10 000 – дарослыя, 7 000 – студэнты, 5 000 – дзеці.
Сачыце за навінамі!

http://vk.com/viasna2014

https://www.facebook.com/events/723126151052310/

Кантакты: +37533 6037252 Марыя, +37529 7780100 Аляксей.

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип