Гурт Re1ikt выступіць у пасёлку Зялёны Бор

19.03.2013 19:00 - 21:00 Дом Культуры (вул. Сацыялістычная, 7) Бясплатнае

Гурт Re1ikt выступіць у пасёлку Зялёны Бор

19 сакавіка мінскі  гурт Re1ikt выступіць з акустычнай праграмай у пасёлку Зялёны Бор (Смалявіцкі раён).

Месца: Дом Культуры  (вул. Сацыялістычная, 7).

Пачатак у 19:00.

Уваход вольны!

Канцэрт адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Re1ikt у сваёй музыцы спалучаюць такія накірункі, як progressive rock, post rock, art rock и alternative rock. Гурт мае ўнікальнае гучанне, пры гэтым падчас запісу і выступаў выкарыстоўваецца толькі стандартны склад «жывых» інструментаў (2 гітары, бас, барабаны) і вакал.

За час існавання каманда паспела паўдзельнічаць у фестывалях у Польшы, Літве, Украіне і Беларусі. Сярод іх Halfway Festival,  Jesien Bardow, Tautu Muge, а таксама «Камяніца», «Дах», Heavy Mass Medium і інш.

На рахунку Re1ikt 3 студыйныя альбомы. «Рэкі прабілі лёд» («Вігма», 2011) і «Клиника» (Go Records, 2009) былі афіцыйна выдадзены на лэйблах.

Таксама Re1ikt знялі 4 відэакліпы, выпусцілі 2 live-DVD («Акустическая Терапия», «Крыгаход»), акустычныя складанкі («Vytoki», «Home Songs»).


Вам можа быць цікава

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ