«Іўеўскі памідор» наступае!

13.08.2022 11:00 - 23:00 возера (Гарадзенская вобл.) Бясплатнае

13 жніўня ў Іўі святкуюць дзень горада — і ладзяць фэст «Іўеўскі памідор», на якім вы абавязаны пабываць!



Дата: 13 жніўня

Час: з 11.00 да 23.00 (час мясцовы)

Месца: возера, Іўе, Гарадзенская вобл. 


У праграме:

 з 11.40 да 12.00 шэсце ў памідорных касцюмах;

12.00 адкрыццё фэста;

 з 13.00 да 16.00 конкурс на самы вялікі памідор, а таксама на лепшы гароднінны букет і самы арыгінальны арт-аб’ект «Памідорнае пудзіла»;

 а 14-й Тамаці-паці для дзяцей з пеннай дыскатэкай і іншымі забаўкамі;

15.00 раённы конкурс па плаванні абы на чым «Плаў-тамат»;

А галоўнае распачнецца ў 16.30 — БОЙКА ПАМІДОРАМІ «ІЎЕ-ДЭ-ТАМАТЭЙРА»!


Пасля будзе яшчэ шмат забаў, а ў 23.00 абяцаюць святочны феерверк (не памідорамі).


Уваход вольны, прыязджайце!





Вам можа быць цікава

«Мова Нанова» ў Лодзі

10.04.2026 (19:00 - 21:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Лекцыя «Якую каву пілі нашы продкі?» у Мінску

10.04.2026 (20:00 - 22:00) музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

Вясновы Mara Market у Сопаце

11.04.2026 (11:00 - 18:00) Mara Hub (Jacka Malczewskiego, 21)

Гуканне вясны пад Прагай

18.04.2026 (14:00 - 16:00) Chalupky v Prokopském údolí (K Opatřilce 884)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ