І зноў жыве старадаўні дворык

03.09.2016 12:00 - 15:00 Unnamed Venue (дворык Дома-музея Ваньковічаў) Бясплатнае

У Дзень горада-героя Мінска 3 верасня з 12.00 да 15.00 каля музея Дом Ваньковічаў адбудзецца свята «І зноў жыве старадаўні дворык».

Ва ўтульным сядзібным дворыку наведавальнікаў чакае тэатралізаваная святочная праграма ў традыцыях ХIХ стагоддзя з музыкай, гульнямі і танцамі. Гледачы змогуць паглыбіцца ў атмасферу таго часу: станцаваць паланэз, мазурку, вальс, пагуляць у кракет, замовіць свой партрэт у стылі ампір, пабываць на канцэрце ансабля старадаўняй музыкі «Кантабіле».

Усе жадаючыя змогуць наведаць экспазіцыю Дома-музея Ваньковічаў па льготным білеце.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл.: (017) 327 88 78, на старонках у кантакце або ў фэйсбуку, а таксама на сайце Нацыянальнага мастацкага музея.

Сустракаем Дзень горада-героя ў Ваньковічаў!


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ