«Шчаслівай долю назаві...»: імпрэза да 80-годдзя пісьменніцы Ніны Мацяш у Мінску

20.09.2023 19:00 - 20:30 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Бясплатнае
 
У сераду, 20 верасня, музей Максіма Багдановіча запрашае на імпрэзу да 80-годдзя Ніны Мацяш.



Дата: 20 верасня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, Мінск 


Ніна Мацяш — гэта прыклад чалавека, які не шукаў апраўданняў, а рабіў, нягледзячы на складанасці, усё магчымае, каб беларускае слова знаходзіла водгук у сэрцах аматараў прыгожага пісьменства.

 Дзякуючы Ніне Мацяш мы таксама маем магчымасць знаёміцца з творамі Экзюперы, Мапасана, Шымборскай, паэтамі «Плеяды» на роднай мове. 

У дзень народзінаў пісьменніцы завітвайце на імпрэзу, дзе падзеляцца ўспамінамі, згадкамі, вершамі юбіляркі яе сябры і знаёмыя. 

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «Сімвал статусу і нацыянальнага гонару» ў Гродне

17.04.2026 10:00 - 30.04.2026 17:00 Музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Выстава «Крылы натхнення» ў Варшаве

19.04.2026 13:00 - 03.05.2026 17:00 парафіяльны дом (Książęca, 21)

Чарнобыльскі шлях у Вільні

26.04.2026 (12:00 - 15:00) парк Сапегаў, плошча Кудзіркі

Чарнобыльскі шлях у Варшаве

26.04.2026 (14:00 - 16:00) помнік Каперніку (Krakowskie Przedmieście 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ