Імпрэза «Дзецюкі планеты»

23.02.2018 18:00 - 18:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Уваход вольны

Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў рамках праекта «Я кнігу маю» запрашае на літаратурна-музычную імпрэзу «Дзецюкі планеты».

Вас чакаюць:

– вершы і пераклады Алеся Разанава і Андрэя Хадановіча;

– новыя пераклады Лявона Баршчэўскага і Ігара Крэбса;

– канцэрт Алеся Дзянісава (гурт “Dzieciuki”).

Падчас мерапрыемства будуць прадстаўлены кнігі Мацуа Басё, Хаіма Нахмана Бяліка, Ўільяма Батлера Ейтса, Георга Тракля, Сяргія Жадана, Алеся Разанава ў серыі «Паэты планеты».

Мадэратар: Ганна Янкута

Мерапрыемства адбудзецца 23 лютага. Пачатак у 18:00.

Уваход вольны.

Адрас: г.Мінск,  вул. Багдановіча, 7а.

Тэлефон для даведак: 8 (017) 334-42-69.


Вам можа быць цікава

Выстава арт-суполкі Øyebliik у Беластоку

01.06.2026 10:00 - 01.07.2026 20:00 Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Купалле ў Гальшанах

27.06.2026 (19:00 - 23:00) ------------

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

30.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ