Імпрэза «Гуканне вясны» ў Мінску

22.03.2025 14:00 - 18:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) ад 5 рублёў



 У суботу, 22 сакавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца імпрэза «Гуканне вясны».





«Агу, вясна! Агу, красна!» — разляталася з пагоркаў у ваколіцах беларускіх вёсак кожную вясну.

Вяснянкі ды карагоды — найлепшы спосаб прычакаць вясны цёплай ды лагоднай, сонечнай ды пагоднай!

А галоўны сімвал сапраўднага абуджэння прыроды і прыходу вясны — вяртанне з выраю птушак. Стварэнне птушак сваімі рукамі з паперы, саломы ці дрэва, як лічылі нашыя продкі, прыход гэты прыспешвала і заклікала.

У праграме:


 14:00 — творчая майстэрня «Чырачка»: выраб птушак з паперы і пласціліну.

 16:00 — майстар-клас Ганны Сілівончык па вясновых песнях і карагоды.


Квіткі — 12 рублёў на ўсю праграму, 5 рублёў — творчая майстэрня, 10 рублёў — спеўны майстар-клас. Рэгістрацыі не патрэбна.



Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Традыцыйныя танцы ў Мінску

25.06.2026 (19:00 - 22:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Фестываль «Іграю, як знаю, скачу, як хачу» ў Жодзішках

28.06.2026 (11:00 - 16:00) (Жодзішкі, Смаргонскі раён)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ