Імпрэза памяці Лявона Баразны ў Мінску

01.02.2024 11:00 - 12:30 архіў-музей літаратуры і мастацтва (вул. Кірылы і Мяфодзія, 4,) Бясплатнае
 
У чацвер, 1 лютага, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбудзецца імпрэза памяці, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Лявона Баразны.




Дата: 1 лютага

Час: 11.00

Месца: архіў-музей літаратуры і мастацтва , вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, Мінск 



У фокусе — жыццё і творчасць Лявона Цімафеевіча Баразны (1928/29—1972), мастака, этнографа і грамадскага дзеяча. 

За 44 гады жыцця мастак шмат зрабіў для беларускай культуры: на падставе сабранага ў экспедыцыях матэрыялу падрыхтаваў да друку альбомы малюнкаў «Беларускі народны арнамент Палесся» (1957), «Беларуская народная вопратка» (1958), «Арнамент Гродзеншчыны» (1960); распрацаваў сцэнічныя касцюмы для ансамбля «Песняры» і для больш як 15 самадзейных народных калектываў; сістэматызаваў і падрыхтаваў да друку (разам з М. Басалыгам) выданне «Гравюры Францыска Скарыны» (1972) і інш. 


На вечары памяці выступяць дочкі Лявона Баразны, яго сябры-мастакі і знаёмыя. 

На вітрыннай выставе можна будзе пабачыць малюнкі мастака, яго фотаздымкі і інш. 



Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Цымбальнае трыа «Ars Nova» ў Мінску (6+)

05.07.2026 (17:00 - 19:00) Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

Творчая сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

08.07.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (малая зала) (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ