Імпрэза «Вернікоўскія. Лёс сям’і ў гісторыі краіны» ў Мінску

15.05.2022 15:00 - 16:30 літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а) 5 рублёў

15 траўня ў літаратурным музеі Максіма Багдановіча ладзяць імпрэзу «Вернікоўскія. Лёс сям’і ў гісторыі краіны», прысвечаную Міжнароднаму дню сем’яў.



Дата: 15 траўня

Час: 15.00

Месца: літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М. Багдановіча, 7а, Мінск

Галоўны госць імпрэзы — Алена Кароўчанка, вядомая ў Беларусі і за яе межамі спецыялістка у галіне генеалогіі, аўтарка кнігі-мемарыялу «Ігуменская шляхта ў Сібіры».

Спадарыня Алена займаецца даследаваннем уласнага радаводу, дапамагае ў пошуках шматлікім аматарам і прафесіяналам, адкрыла свету шмат невядомых старонак беларускай гісторыі.

Падчас імпрэзы «Вернікоўскія. Лёс сям’і ў гісторыі краіны» ўдзельнікі:

— паглыбяцца ў гісторыю роду Вернікоўскіх, да якога належыць і Алена Кароўчанка;

— паглядзяць на ролю, якую адыгралі Вернікоўскія ў гісторыі нашай краіны;

— даведаюцца, якім чынам звязаны Вернікоўскія і продкі Максіма Багдановіча;

— атрымаюць колькі карысных парад па правядзенні генеалагічных пошукаў і складанні радаводаў уласных сем’яў.


Вам можа быць цікава

Майстар-класы ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ