Імпрэза "Жарсці Караткевіча" ў Варшаве

17.12.2025 19:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11) Бясплатна

У сераду, 17 снежня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца імпрэза, прысвечаная 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча.


Вас чакае дакументальна-мастацкая фантазія Васіля Дранько-Майсюка пра творцу ў адной дзеі.

Два загадкавых архівісты (у якіх ёсць папка на кожнага пісьменніка) праводзяць своеасаблівае расследаванне і выяўляюць нечаканы партрэт аўтара "Дзікага палявання...".

Вы даведаецеся:

- які верш зрабіў Караткевіча папулярным пісьменнікам;

- як ён змагаўся супраць сістэмы;

- ці быў сапраўды такім жарсным і донжуаністым;

- хто канкрэтна шкодзіў нашаму герою, а хто дапамагаў;

- як ён змагаўся супраць смерці.

У спектаклі выкарыстаны архіўныя матэрыялы, а таксама ўрыўкі з твораў самога Караткевіча і Леаніда Дранько-Майсюка.

Уваход, выглядае, вольны альбо данэйшн. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Вечар памяці Уладзіміра Мулявіна ў Мінску

21.01.2026 (15:00 - 17:00) Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Народзіны Вожыка "Сорак без аднаго" ў Батумі

23.01.2026 (20:39 - 22:39) аКсяродак (Клдзіашвілі 32)

Nürnberg у Берліне

15.02.2026 (20:00 - 22:00) Neue Zukunft (Alt-Stralau 68)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ