Інклюзіўная выстава «Рукі бачаць» у Гомелі

10.02.2023 - 18.02.2023 18:00 - 19:00 (вул. Юбілейная 48/1) 15 рублёў

У пятніцу і суботу, 10 і 11 лютага, гомельскі цэнтр інклюзіўнай культуры прэзентуе праект «Рукі бачаць» — інтэрактыўную выставу, на якой наведвальнік зможа пабыць на месцы невідушчага чалавека і адчуць свет і прастору так, як яе адчуваюць людзі з абмежаваннямі ў зроку.



Дата і час: 10 і 17 лютага з 18.00 да 20.00; 11 і 18 лютага з 16.00 да 19.00

Месца: вул. Юбілейная 48/1, Гомель 


Для паўнаты адчуванняў і разумення вам прапануюць прайсці квэст «Крот» і, закрыўшы вочы спецыяльнай маскай, задзейнічаць іншыя пачуцці ды такім чынам пашырыць веды аб сваіх магчымасцях і аб магчымасцях людзей з парушэннем зроку.

Час працы выставы: 10 і 17 лютага з 18.00 да 20.00; 11 і 18 лютага з 16.00 да 19.00.

Уваход — 15 рублёў.

Па падрабязнасці тэлефануйце па нумары +375(29)354-62-42.




Вам можа быць цікава

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ