Інсталяцыя беларускіх мастакоў C(A)EMENTUM. BIOGRAFIA у Кракаве

13.06.2022 - 17.06.2022 18:00 - 20:00 галерэя «Baszta», Dworek Białoprądnicki (ul. Papiernicza, 2) Бясплатнае

12 чэрвеня ў Кракаве ў межах фестывалю KRAKERS прэзентуюць інсталяцыю Юры і Таццяны Дзіваковых і Вольгі Падгайскай C(A)EMENTUM. BIOGRAFIA.



Дата: 13 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: галерэя «Baszta», Dworek Białoprądnicki, ul. Papiernicza, 2, Кракаў

Інсталяцыя асэнсоўвае аналогіі паміж творам выяўленчага мастацтва і архітэктурным аб’ектам. Калажы з цэменту, матэрыялу, звязанага з будаўніцтвам, мае графічны характар і ўпісваецца ў існуючую прастору галерэі. Куратар — Артур Вабік. 

Юра Дзівакоў — рэжысёр, мастак, акцёр тэатра лялек, выкладчык школы выяўленчага мастацтва. У 2011 годзе разам з Таццянай Дзіваковай заснаваў незалежную групу «Лабараторыя фігур Оскара Шлеммера». З ліпеня 2021 года жыве і працуе ў Варшаве.

Таццяна Дзівакова, аўтарка сцэнаграфіі выставы — мастацтвазнаўца, сцэнограф, дызайнер, педагог.

Вольга Падгайская, аўтарка музыкі да выставы — кампазітарка, аўтарка опер, сімфоній, тэатральнай і кінамузыкі. Дае арганныя канцэрты і прасоўвае музыку сучасных кампазітараў ва ўсім свеце.

Уваход вольны.

Фестываль доўжыцца да 17 чэрвеня, а праграму можна паглядзець па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гомелі

03.09.2025 17:00 - 16.11.2025 19:00 галерэя Вашчанкі (пр-т Леніна, 43)

Вольскі ў Н’ю-Ёрку

24.10.2025 (19:00 - 21:00) Nublu (151 Loisaida Ave)

«Петля Пристрастия» ў Рызе

26.10.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ