Анлайн-сустрэча "Чалавек і клімат: інструкцыя па выжыванні"

24.11.2025 19:00 - 20:00 Анлайн Бясплатна

У панядзелак, 24 лістапада, "Зялёны тэлефон" ладзіць анлайн-сустрэчу "Чалавек і клімат: інструкцыя па выжыванні".


Клімат мяняецца - і чалавек разам з ім.

Гэты эфір - аб тым, як дзейнічаць, калі ўсё вакол становіцца нясталым. Аб тым, як адаптавацца, захоўваць баланс і паспрабаваць паўплываць на будучыню.

Абмяркуюць:

- ўплыў клімату на паводзіны і рашэнні людзей;

- кліматычная палітыка ў свеце і ў Беларусі;

- як людзі могуць дзейнічаць самастойна і разам.

Спікерка - Іра Панядзельнік, навуковая камунікатарка, чаліня савета CAN ВЕКЦА, менеджарка кліматычных праектаў у рэгіёне Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі.

Пытанні пра надвор'е ў Беларусі разгледзяць толькі тыя, якія вы пакінеце пры рэгістрацыі.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава беларускіх мастакоў "Без меж ІІ" у Празе

18.11.2025 19:00 - 30.11.2025 20:00 Dom národnostních menšin (Vocelova 602/3)

Беларускі дзень на фэсце PANDAwomen у Берліне

21.11.2025 (18:00 - 22:00) PANDA platforma (Knaackstraße 97)

Ягор Забелаў у Берліне

08.12.2025 (20:30 - 22:00) PANDA Platforma (Knaackstraße 97)

Анастасія Рыдлеўская ў Шчэціне

14.12.2025 (19:00 - 20:00) Klub Storrady (ulica Storrady Świętosławy 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ