Інтэрактыўная праграма «Tempus discendi est! Прыйшоў час вучыцца!»

25.01.2018 17:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 7 руб. 20 к.

Загадкавыя і ўплывовыя езуіты неслі ў свет не толькі слова Божае, але і шырокае кола ведаў для маладога пакалення. Іх дзейнасць бралі пад апеку велічныя еўрапейскія манархі, іх калегіумы наведвалі знакамітыя ў будучым грамадскія і культурныя дзеячы. Аб сваёй актуальнасці езуіты нагадваюць і ў наш час: у 2013 годзе 266-м Папам Рымскім стаў езуіт. Як звязаны яны з нашай краінай і нашай гісторыяй? Што дазволіла іх сістэме адукацыі стаць самай папулярнай у Еўропе?

Пра ўсё гэта і не толькі – унікальная інтэрактыўная праграма «Tempus discendi est! Прыйшоў час вучыцца!». Ты адчуеш сапраўднае паглыбленне ў эпоху езуітаў, станеш шкаляром і будзеш дэманстраваць сваю кемлівасць і эрудыцыю. У сценах калегіума будзе панаваць дух спаборніцтва і канкурэнцыі паміж табой і тваімі сябрамі, а лепшых шкаляроў будуць чакаць падарункі.

Запрашаем на ўступны экзамен!

Выпрабаванне адбудзецца 25 студзеня 2018 года (чацвер) а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Леніна, 20).

Жадаючыя вучыцца старанна і сур’ёзна маюць усе магчымасці для таго, каб атрымаць поспех. Практыкавацца неабходна штодня, канчатак – «на зыходзе гадоў». Але спяшайся! Колькасць месцаў на праграму абмежавана!

Да навучання будуць дапушчаны толькі 50 чалавек!

Кошт аднаго білета 7 руб. 20 к.

Білеты набываюцца загадзя, да 24.01.2018 г. уключна, у касе музея з 11.00 да 18.30

Узроставае абмежаванне 16+

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне: 327-45-62

Анкета удзельніка/удзельніцы https://goo.gl/forms/p3t72uvBy9Oz3Wty1

 


Вам можа быць цікава

Выстава арт-суполкі Øyebliik у Беластоку

01.06.2026 10:00 - 01.07.2026 20:00 Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Купалле са «Скарынаўкай» у Лондане

27.06.2026 (15:00 - 22:00) сад Скарынаўскай бібліятэкі (37-39, Holden Road)

Кніжны клуб у Мінску абмяркуе Саламею Пільштынову (16+)

28.06.2026 (14:00 - 16:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Вандроўка з Мінска па Паўночнай Стаўбцоўшчыне

18.07.2026 (09:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ