Інтэрактыўнае чытанне казкі “Вельмі галодны вусень”

11.06.2016 11:30 - 13:00 "Кніжная шафа" (пр-т Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)) Бясплатнае

Сацыяльна-адукацыйная ініцыятыва “Альтанка для чытанкі” запрашае на інтэрактыўнае чытанне казкі Эрыка Карла “Вельмі галодны вусень” на беларускай мове для дзетак ад 3 да 6 гадкоў.

Вядучая праграмы фея Усмешка зробіць вашых дзяцей удзельнікамі самай сапраўднай казкі і яны ўсе разам дапамогуць вельмі галоднаму Вусеню ператварыцца ў…

11 чэрвеня, субота ў 11.30 – сорак хвілін казачных пераўтварэнняў + майстар-клас па вырабе аднаго з герояў казкі.

Кошт на аднаго маленькага ўдзельніка: 70 000 бел.руб.
Даросламу суправаджэнню – бясплатна.

Сабраныя грошы пойдуць на набыццё кніг і матэрыялаў для творчасці дзеткам з цяжкімі захворваннямі і інваліднасцю.

Папярэдняя рэгістрацыя па тэлефоне абавязковая: +375 29 751 48 51.

Чытанне адбудзецца ў кнігарні/творчай прасторы “Кніжная шафа”http://shafa-minsk.by/па адрасе:
Мінск, пр-т Дзяржынскага, 9 (уваход са двара). Недалёка знаходзіцца ст. метро Грушаўка.


Вам можа быць цікава

Выстава «PAPARAĆ: re-assembly» ў Познані

24.07.2026 18:30 - 09.08.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

01.08.2026 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Фестываль «Гальшанскі замак» у Гальшанах

01.08.2026 (18:00 - 22:00) Гальшанскі замак (вул. Замкавая, 64)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ