Каб не ўмёрлі, як дыназаўры: спектакль «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў»

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на пошту artsiadziba@gmail.com Бясплатнае

Ужо традыцыйна ў Беларусі апошнія дні лютага прысвечаны роднай мове. Ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.

21 лютага адбудзецца паказ спектаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў» паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава. 

Спектакль «Браніслаў» прысвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму навукоўцу, беларускаму дзеячу, чалавеку ахвярнаму і адважнаму.

Многія чулі, што Тарашкевіч распрацаваў класічную граматыку і правапіс беларускай мовы. Але пра ягоны пакручасты і трагічны лёс, пра які можна напісаць не тое што п’есу, а нават раман, амаль ніхто не ведае. Варта наведаць.

Уваход на спектакль 21 лютага па папярэднім запісе. Колькасць месцаў абмежаваная. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на пошту artsiadziba@gmail.com.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Фестываль дзіцячай кнігі ў Кракаве

01.06.2026 19:00 - 30.06.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Сямейны фестываль «Вакол свету Букідс» у Мінску

01.06.2026 19:00 - 30.06.2026 20:00 Батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ