Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra прэзентуюць альбом "Стрэчанне"

12.12.2019 20:00 - 21:00 Клуб Brugge (Партызанскі пр-т, 6а) Бясплатнае

12 снежня ў клубе "Бругге" адны з самых яскравых прадстаўнікоў айчыннага арт- і фольк-року - "Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra" - зладзяць канцэрт-прэзентацыю свайго новага альбома "Стрэчанне"! Таксама, акрамя песень з новага альбома ды твораў з папярэдняй кружэлкі, можна будзе пачуць і творы-прэм'еры.

Стрэчанне (ці Грамніцы) - падзея, якая ў беларускай традыцыйнай культуры ўспрымаецца не толькі як рэлігійнае свята, але і як першая сустрэча зімы з вясной. Напрыклад, людзі вераць, што менавіта ў гэты час можна пачуць першы гром, які выступае прадвеснікам абуджэння зямлі. Канцэпцыя альбома якраз і адлюстроўвае гэты пераход ад холаду да цяпла, ад язычніцкай жорсткасці да светлай узнёсласці, ад казак да рэальнасці, ад мінулага да сучаснасці.

Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra - унікальны для Беларусі калектыў з адметным інструментальным складам, які ў сваёй творчасці абапіраецца як на "залаты век" рок-н-рола, арт- ды прагрэсіў-рок, так і на здабыткі народнай музычнай культуры ды еўрапейскай музыкі эпохі Сярэднявечча, Рэнесанса ды Барока. На гэтым субстраце вырастае музыка, якую некаторыя акрэсліваюць як "менестрэль-рок", альбо "фэнтэзі-рок".

“Стрэчанне” - гэта глыбокія якасныя тэксты, прыгожая музыка, прафесійныя аранжыроўкі. Гэта вынік карпатлівай двухгадовай працы. Гэта музыка, пад якую можна і танчыць, і думаць. Гэтая музыка кранае любога, хто чуе яе.

12 снежня, клуб "Бругге" (Партызанскі праспект, 6а), 20.00

Квіткі тут.

Інфалінія, замова квіткоў афлайн - +375296671506

Спасылкі на альбом тут і тут


Вам можа быць цікава

Выстава «Стратыграфія Заслаўя» ў Заслаўі (16+)

18.07.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Nevika ў Мінску

20.09.2025 (18:00 - 20:00) прастора «Цэх» (пр-т Машэрава, 11 к. 2)

«Naka» ў Варшаве

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Grochowska 324 paw. 18

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ