Калажны майстар-клас «Мой горад» у Віцебску

30.11.2024 13:00 - 15:00 абласная навукова-тэхнічная бібіліятэка (вул. Пушкіна, 6) Бясплатнае
 

У суботу, 30 лістапада, асветніцкі праект «Навука па-за сабой» кліча на калажны майстар-клас «Мой горад».






Дата: 30 лістапада

Час: 13.00

Месца: абласная навукова-тэхнічная бібіліятэка, вул. Пушкіна, 6 (4 паверх), Віцебск 




Горад — гэта бясконцая крыніца натхнення, ён утрымлівае ў сабе разнастайнасць формаў, фактур і настрояў, мноства герояў і іх гісторый. 

Калаж — выдатны спосаб зафіксаваць і праінтэрпрэтаваць гарадскую рэчаіснасць па-свойму.


На майстар-класе вы: 

  • даведаецеся што такое візуальны дзённік, як і навошта яго весці;
  • пагаворыце аб навыку пошуку кампазіцый у звыклай гарадской прасторы;
  •  трансфармуеце гарадскую штодзённасць Віцебска ў аўтарскія калажы.



Вазьміце з сабой па магчымасці: 

  • нажніцы,
  • клей-аловак,
  • каляровую паперу, выразкі з часопісаў/упаковачную паперу/квіткі і любыя на вашу думку прыгожыя папяровыя фрагменты. 



Вядоўца — спадарыня Юліяна, мастачка, старшая выкладчыца кафедры дызайну і моды ВДТУ. 




Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Вандроўны кінабалаган у Батумі

09.07.2026 (20:00 - 22:00) Music Point Orange (вул. Эквціме Такаішвілі, 44-50,)

Монаспектакль «Сіняя-сіняя» ў Магілёве (16+)

10.07.2026 (18:00 - 20:00) тэатр лялек (вул. Першамайская, 73)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ