Этнавечарына Крашчэнне – Калядам прашчэнне! у Гомелі

17.01.2026 15:00 - 17:00 Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 10 рублёў

У суботу, 17 студзеня, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць этнавечарыну Крашчэнне – Калядам прашчэнне!


З забавамі, танцамі і... варажбой.

У калядны час, а асабліва на святыя вечары, калі нельга было працаваць, ладзіліся гульні, забавы, танцы, варажба. Верылі, што якраз у гэты час можна звяртацца да душы памерлых продкаў, каб тыя дапамаглі даведацца пра патаемнае, у тым ліку будучыню. І Вадохрышча (Хрышчэнне Гасподне) - апошняе свята каляднага часу, перад якім таксама любілі паваражыць.

Таму запрашаюць за даўнімі варажбітнымі рытуаламі, гульнямі, спевамі. А таксама танцамі! Падчас вечарыны будуць варажыць, як гэта рабілі на Гомельшчыне, спяваць, танчыць і смачна частавацца. Абавязкова будуць размаўляць пра куццю і каштаваць яе!

Па традыцыі і каб увесь год быў шчаслівы стол збіраюць у складчыну! Прыносьце з сабой штосьці да святочнага стала: любыя смаколікі (і не толькі салодкія) – яешню, пірагі, бліны, варэнікі, бульбу, каўбасу, сыр, цукеркі, печыва, любыя іншыя вамі любімыя ласункі.

Кошт удзелу – 10 рублёў, дзеткам да 6 гадоў уваход вольны.

Абавязкова трэба запісацца праз сацсеткі музея (інстаграм: vetkamuseum).



Вам можа быць цікава

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Рызе

25.04.2026 (15:00 - 17:00) Дом Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі (Slokas iela 37)

Лонгплей у Сопаце

02.05.2026 (20:00 - 22:00) Marahub (Jacka Malczewskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ