ПАДЗЕЯ ДНЯ: Калядная вечарына ў Вільні

17.12.2022 12:00 - 18:00 Беларускі Дом у Вільні (Vilniaus 20) Бясплатнае

У суботу, 17 снежня, Цэнтр беларускай супольнасці і культуры ў Вільні запрашае святкаваць Каляды разам.




Дата: 17 снежня

Час: з 12.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом у Вільні, Vilniaus 20, Вільня



Глядзіце якая праграма:

12:00 −12:30 выступ вулічнага тэатра «Вір»

12:30 — Калядны Кірмаш (вырабы навучэнцаў і бацькоў Школкі)

14:00 — 14:30 — Інсцэніроўка «Каляды» і выступ песенна-танцавальнага калектыву «Світанак»

14:30 — 15:30 — Супольны абед. Вельмі вітаецца прыносіць з сабой да абеда прысмакі — бліны, пірагі, дранікі, каўбасы, сыры, а мо, нават піцу ці бульбу фры. Будзем частавацца ўсе разам! Адзінае абмежаванне — імпрэза безалкагольная.

15:30 — 16:00 — Выступленне вучняў тэатральнага і харавога гуртоў навучэнцаў Школкі

16:15 — 17:00 — Калядаванне і гульні з Казой. Прыносьце пачастункі для Казы (цукеркі, печыва, яблычкі — Каза імі падзеліцца з дзеткамі на падвячорку).

17:00 — 18:00 — Падвячорак, святочны майстар-клас / беларускія настольныя гульні

18:00 — 18:20 — Падарункі ля ялінкі

18:20 — 19:00 — Гульні і танцы з Дударом Вячкам Красуліным

І нарэшце — Калядная дыскатэка!


Будзе супер, калі вы зможаце апрануць нешта ў традыцыйным беларускім стылі (вышываныя кашулі, вышыванкі, іншая вопратка ў беларускім стылі; калядныя касцюмы — казы, мядзьведзя, зайца, ваўка, бусла, жорава, каня, быка і г.д.; ці проста апранайцеся святочна).

Цягам усяго мерапрыемства дзеці (і дарослыя) за ўдзел у святочных імпрэзах і гульнях будуць атрымліваць калядныя зорачкі.

Захоўвайце іх да канца святкавання, каб абмяняць на падарункі ля ялінкі!


Уваход вольны! 


 

Вам можа быць цікава

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Канцэрт хору «Артос» у Варшаве

06.04.2026 (14:30 - 16:30) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Паша Крывец у Вене

15.04.2026 (19:00 - 21:00) Grnd Restaurant (Kärntner Str. 61)

TEDxUlicaMińska ў Варшаве

18.04.2026 (12:00 - 14:00) B’Fort (Racławicka 99/будынак 07)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ