Калядны харавы канцэрт у Нясвіжы

23.12.2022 14:00 - 16:00 музей-запаведнік «Нясвіж» (вул. Замкавая, 2) Бясплатнае

У пятніцу, 23 снежня, у Нясвіжскім замку адбудзецца калядны канцэрт «Кто ны разлучит» студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Бадзякі.



Дата: 23 снежня

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: музей-запаведнік «Нясвіж» (тэатральная зала), вул. Замкавая, 2, Нясвіж, Мінская вобл.

Будуць творы беларускага барока, сачыненні Клаўдыё Мантэвердзі, Франца Ксав’ера Грубера і іншых кампазітараў, а яшчэ апрацоўкі народных песень і калядкі.

Абяцаюць прэм’еру — цыкл «Вячэрня» Тамаша Шэвяроўскага, беларускага кампазітара, аднаго з прадстаўнікоў Віленскай партэснай школы.

І ўпершыню за апошнія стагоддзі прагучыць дзевяцігалосны матэт «Crucifixus Surrexit» Андрэя Рагачэўскага, ці Андрэя з Рагачова, прыдворнага кампазітара і арганіста Альберта Станіслава Радзівіла, які ў XVII стагоддзі працаваў у Алыцы і Нясвіжы.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Майстар-клас па выцінанцы ў Быдгашчы

27.08.2026 (17:30 - 20:30) Osiedlowe Centrum Seniora «Nad Brdą» (ul. Jagiellońska 28/L302)

Лекцыя «Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ