“Калядны кірмаш” (4-7 студзеня)

04.01.2016 - 07.01.2016 12:00 - 22:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

Шаноўныя сябры, мы вырашылі, што падарункаў зашмат не бывае і працягваем працу Каляднага Кірмаша на пачатку 2016 года. Калядны кірмаш і Арт-бюро “Ў” чакаюць вас з 4 па 7 студзеня. Прыходзьце да нас за падарункамі і добрым настроем! Усіх са святамі, дабра і кахання)

Выбітныя дызайнеры Мінска і ўсёй краіны будць прадстаўляць свае працы: упрыгожванні і біжутэрыю, нататнікі і альбомы, торбы і торбачкі, аксэсуары і гаджэты, цацкі і пецкі. Акрамя гэтага “Калядны кірмаш” будзе багаты на творы мастакоў – стэнды з графікай, жывапісам і аўтарскімі фотаздымкамі.

Кожны знойдзе падарунак на нашым “Кірмашы”: зручныя заплечнікі – для падарожнікаў, нататнікі – для цікавых успамінаў, для аматараў фатаграфіі – альбомы мэтраў фатаграфіі, для шанавальнікаў кухонных цырымоній – стылёвая кераміка, для красунь і красуноў – адметная біжутэрыя і ўпрыгожванні, для ашчаднікаў свайго часу – стылёвыя наручныя гадзіннікі, для дзетак – цацкі, з якімі не захочацца расставацца.

Для кожнага падарунка мы зробім святочную эка-запакоўку бясплатна!

Запрашаем на “Калядны кірмаш”!

За аднаўленнем інфармацыі сачыце тут


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

ZOO fest ў Мінску

12.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 стадыён «Дынама» (вул. Кірава, д. 8/6)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ