Калядны кірмаш у Тбілісі

24.12.2023 14:00 - 20:00 Прастора «Кропка» (Амаглеба, 1) Бясплатнае


24 снежня ў Тбілісі пройдзе ўтульны зімовы маркет: можна будзе набыць падарункі для сябе і блізкіх, пачаставацца глінтвейнам і паўдзельнічаць у традыцыйных калядках!




Дата: 24 снежня

Час: 14:00–20:00 (час мясцовы)

Месца: Прастора «Кропка», Амаглеба, 1, Тбілісі


Што чакае наведнікаў: 

прыгожыя рэчы і хатнія прысмакі ад беларускіх майстрых і майстроў 

духмяная какава і безалкагольны глінтвейн 

майстар-класы па роспісе пернікаў і цацках на ялінку 

бяспройгрышная латарэя з падарункамі 

спецыяльныя госці — а 18-й завітаюць калядоўшчыкі! 


Увесь час будзе працаваць «Паштовая скрыня» (магчымасць падпісаць паштовачку для палітвязняў) і своп «Скрыня рэчаў» (прыносьце непатрэбныя вам рэчы і забірайце, што спадабаецца). 


Падчас Кірмаша будзе збор данатаў на калядныя падарункі для дзецей палітзняволеных.






Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Памідораў і RASTATE у Беластоку

28.08.2026 (19:00 - 21:00) Balance Club (Dr Ireny Białówny 9/1)

«Свята хлеба» ў «Суле»

28.08.2026 (19:00 - 21:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ