Калядны Welcome Market у Брэсце

24.12.2022 - 25.12.2022 14:00 - 21:00 арт-прастора «Мір» (вул. Камсамольская, 25/5) Бясплатнае

Гэтымі выходнымі, 24 і 25 снежня, завітайце ў арт-прастору «Мір» на калядны Welcome Market.



Дата: 24 і 25 снежня

Час: з 14.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: арт-прастора «Мір», вул. Камсамольская, 25/5 (злева ад кінатэатра «Мір»), Брэст

Берасцейскія рамеснікі, мастакі, творцы ды чарадзеі крафту збяруцца на кірмаш, дзе можна прыдбаць навагодніх падарункаў, наведаць файныя творчыя майстар-класы, выпіць глінтвейну, а можа, і атрымаць падарунак — будзе розыгрыш!

Адзенне, сувеніры, кераміка, карысныя ды прыгожыя аксесуары, вытанчаныя ўпрыгожанні на любы густ, свечкі ды іншыя файныя штукі для дому — усё каляднае і навагодняе чакае вас тут. А таксама добрая музыка і спагадлівая атмасфера.

Уваход вольны!



Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

10.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ