«Калядныя цуды: легенды і казкі». Імпрэза ў Мінску

22.12.2022 10:00 - 17:00 Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа (вул. Сурганава, 15) Бясплатнае

У чацвер, 22 снежня, у навуковай бібліятэцы імя Коласа НАН — імпрэза «Калядныя цуды: легенды і казкі» ад аддзела фалькларыстыкі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук.



Дата: 22 снежня

Час: 10.00 (час мясцовы)

Месца: навуковая бібліятэка імя Коласа, вул. Сурганава, 15, Мінск 

Тут будуць з асалодай злучаць тэорыю і практыку Калядаў: абяцаюць і насычаныя даклады пра традыцыі святкавання Калядаў, і майстар-клас па вырабе саламянага павука.

А яшчэ будзе батлейка, спеўкі з этнографам Алесем Галкоўскім ды інтэрактыўная лекцыя-канцэрт «На Раство Хрыстова анёл прыляцеў».

Карацей, усё, што вы хацелі спытацца пра Каляды, ды не ведалі, у каго, можна будзе даведацца тут — і насвяткавацца як след!

Уваход вольны!






Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Куратарская экскурсія па выставе Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

24.06.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Купалле ў Бярэзінскім запаведніку

04.07.2026 (19:00 - 22:00) Бярэзінскі запаведнік

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ