Майстар-клас па масках калядоўшчыкаў у Вільні (6+)

06.12.2025 17:30 - 19:30 Беларускі дом (Vilniaus, 20) 40 еўра

У суботу, 6 снежня (а таксама ў наступную нядзелю, 14-га), у Беларускім доме ладзяць майстар-клас па масках калядоўшчыкаў у дзвюх частках.


Запрашаюць  стварыць уласную маску калядоўшчыка ў тэхніцы papier-mâché і пазнаёміцца з зімовымі традыцыямі.   Майстар-клас для дзяцей і дарослых складаецца з дзвюх частак (двух дзён), бо тэхніка патрабуе часу на высыханне.

Першая частка - 6 снежня (субота), 17:30–19:30:

- пазнаёміцеся з традыцыяй калядавання ў Беларусі, Літве і суседніх краінах;

- створыце аснову будучай маскі;

- нададзіце форму, аб’ём і дэталі абранаму персанажу.

Другая частка - 14 снежня (нядзеля), 13:30–15:30:   расфарбуеце маскі і завершыце вобраз;

гатовую маску можна будзе забраць адразу.

Усе матэрыялы і інструменты дадуць, вазьміце толькі зручнае адзенне.   

Удзел - 40 еўра за два дні. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Арт-занятак «Брошка-маляванка» ў Заслаўі

30.04.2026 (16:00 - 18:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

09.05.2026 (19:00 - 21:00) Instytut Teatralny im. Z. Raszewskiego (Jazdów 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ