Каляды ў Беларускім скансэне

24.12.2016 13:00 - 13:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Мінскі р-н (4 км. ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка”) 3 - 8 рублёў

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 24 снежня 2016 года з 13:00 да 15:30 на святкаванне аднаго з найцікавейшых беларускіх абрадаў – «Каляды».

Каляды – старажытнае свята, якое паходзіць яшчэ з дахрысціянскіх часоў і прымеркавана да зімовага сонцастаяння. Менавіта ў гэты час абвастралася барацьба цёмных і светлых сіл сусвету. Да гэтага свята старанна рыхтаваліся: назапашвалі прадукты, прыбіралі хату і гаспадарчыя пабудовы, моладзь майстравала маскі і карнавальныя касцюмы, усе мыліся і апраналіся ў святочнае адзенне.

Неад’емнай часткай свята лічылася «калядаванне» – святочны абыход двароў гуртом ражаных з віншаваннямі і выкананнем калядных песень. За гэта ўдзельнікі абраду атрымлівалі ад гаспадароў пачастункі. Усё гэта забяспечвала багаты ўраджай, здароўе і шчасце людзям на наступны год. У аснове звычая ляжыць старажытная аграрная абраднасць, агульным прызначэннем якой было паскарэнне надыходу цяпла і забеспячэнне добрага ўраджаю ў новым гаспадарчым годзе.

На свяце будзе прадстаўлена рэканструкцыя каляднага абрада з Рэчыцкага Палесся навуковымі супрацоўнікамі музея сумесна са студыяй «Варгін». Калядныя традыцыі іншых этнаграфічных рэгіёнаў праілюструюць творчыя калектывы кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ.

У праграме свята:

♦ Інтэрактыўная праграма «Каляды ў нашым Сяле»;

♦ Майстар-класы;

♦ Канцэрт-фэст дзіцячых і моладзевых гуртоў;

♦ Традыцыйная Батлейка;

♦ Калядны квэст «Ажыві казу»;

♦ Частаванне абрадавай кашай, «Куццёй», і травяным узварам;

♦ Народныя танцы, карагоды і забавы;

♦ Сапраўдныя калядныя варожбы і многае іншае.

Увесь час на тэрыторыі музея грае беларуская народная музыка ў выкананні калектываў «Жвавы Карчмар», дзіцячага фальклорнага калектыву «Мілавіца» ЦДАДіМ «Ветразь».

Кошт квіткоў:

8,00 руб. – для дарослых;

5,00 руб. – для студэнтаў сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў;

3,00 руб. –  для дзяцей школьнага ўзросту;

бясплатна – для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса музея працуе з 10:00 да 16:30.


Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Калядны джаз у Нясвіжы (6+)

03.01.2026 (15:00 - 19:00) Нясвіжскі замак (Нясвіжскі замак)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

10.01.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ