Каляды з братамі Грым

21.12.2013 15:00 - 23:00 Кнігарня «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а) уваход вольны

Перакладчык Альгерд Бахарэвіч і мастачка Васіліса Паляніна-Календа прадставяць кнігу братоў Грым “Казкі”. Асобна для дзетак і асобна – для дарослых.

Дзень з братамі Грым. Малявальны ранішнік для дзетак. Васіліса Паляніна-Календа пакажа як робяцца ілюстрацыі да казак, а Альгерд Бахарэвіч прачытае выбраныя ўрыўкі з кнігі. Дзеткі і дарослыя, прыходзьце маляваць і слухаць! Пачатак а 15

Ноч з братамі Грым. Начныя агледзіны кнігі для дарослых. Пры святле свечак Альгерд Бахарэвіч распавядзе  пра недзяцячае ў вядомых казках. З музычным аздабленнем Сержа Мінскевіча. Пачатак  а 21

У суботу 21 снежня. Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Уваход – вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Аляксея Лацінніка «Па-за межамі калейдаскопа» ў Мінску

09.04.2026 10:00 - 10.05.2026 17:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, д. 48)

Выстава Лявона Вольскага «Лес чуе, а поле бачыць» у Варшаве

11.04.2026 16:00 - 24.04.2026 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

«Irdorath» у Познані (6+)

25.04.2026 (19:30 - 21:30) Klub 2progi (Aleja Niepodległości 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ