«Камета не прыляцела»: Света Бень у Варшаве

03.05.2024 20:00 - 22:00 Chmury (11 Listopada 22) ад 67 злотых
 

У пятніцу, 3 траўня, Света Бень грае канцэрт у Варшаве.






 Дата: 3 траўня

Час: дзверы — 19.00, пачатак — 20.00 (час мясцовы)

Месца: Chmury, 11 Listopada 22, Варшава 



На канцэрце-кватэрніку Бенька выканае свае песні пад укулеле, гармонік і кішэннае піяніна. 

Будуць песні зусім новыя і зусім не новыя. Вынятыя з абгорткі вялікіх аранжыровак, выкананыя аўтарам у тым выглядзе, у якім яны першапачаткова з’явіліся на свет. 

Як заўсёды канцэрт пройдзе непрадказальна. Яго даўжыня, шырыня і вышыня будуць змяняцца ў залежнасці ад метэаўмоў, руху планет і міграцыі земнаводных.

 Адно мы можам сцвярджаць дакладна — у канцэрце будзе 2 аддзяленні і ніводная камета падчас канцэрта не ўпадзе ў раёне варшаўскай вуліцы ​​11 Listapada. 



Квіткі — 67 злотых загадзя па спасылцы альбо 80 злотых на ўваходзе.






Вам можа быць цікава

Выстава «Ён так бачыў» у Гомелі

27.09.2025 15:00 - 02.11.2025 18:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Тыдзень майстар-класаў "Палітра майстэрства" ў Гродне (6+)

27.10.2025 14:00 - 31.10.2025 19:00 Цэнтр раместваў "Спадчына" (вул. Рэйманта, 12)

Ноч (не)расстраляных паэтаў у Таліне

02.11.2025 (18:00 - 20:00) Беларуская прастора (Pärnu mnt 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ