• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты

Канцэрт арганнай і камернай музыкі ў Сафійскім саборы

Пачатак: 26.07 (15:00)
Канец: 26.07 (17:00)
Полацк
(Сафійскі сабор)
Google

26 ліпеня ў Сафійскім саборы выступяць арганіст Аліўе Айзенманн і флейтыстка Вярэна Штэфен.

Падчас канцэрта прагучыць музыка кампазітараў Германіі і Швейцарыі.

Аліўе Айзенманн – выбітны арганіст, прафесар, доктар філасофіі. Навучаўся на філалагічным факультэце Цюрыхскага універсітэта і ў Люцэрнскай кансерваторыі па класах фартэпіяна і органа ў прафесараў Э. Каўфмана і С. Савофа. Музыкант гастраляваў з канцэртамі ў Еўропе, ЗША, Расіі і інш. Удзельнічаў у прэстыжных міжнародных фестывалях, выступаў з вядомымі аркестрамі ў Тонхале (Цюрых), аркестрам раманскай Швейцарыі, Дзяржаўным філарманічным аркестрам ў Кошыцэ (Славакія) і сімфанічным аркестрам Сінгапура. Запісаў 12 пласцінак і 8 кампакт-дыскаў.

Вярэна Штэфен атрымала музычную адукацыю ў кансерваторыях Люцэрна, Цюрыха і Вінтартура. Паспяхова сумяшчае канцэртную дзейнасць з выкладчыцкай. Гастралюе па Еўропе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Мексіцы і ЗША.

Пачатак канцэрту ў 15-00. Кошт квітка: 100 000 рублёў.

Інфармацыя па тэл.: 42-51-34, 42-17-51 (каса)

 

ximik.info

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Рэгіна Лавор: «Усё маё існаванне сканцэнтравалася на тым, каб яшчэ больш зберагчы, павялічыць і распаўсюдзіць нашу культуру»
    • Тэст: пазнай архітэктурны стыль храма па фотаздымку
    • «Пасля 2020 года беларусы сталі дарослымі». Стваральнік «Бульбамуві» пра айчыннае кіно, праблемы і выклікі часу
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип