Канцэрт гурта Akute. Адмысловы госьць — Паліна Рэспубліка

12.12.2012 19:00 - 22:00 Loft Cafе (вул. П. Броўкі, 22) Бясплатнае

Гурт Akute прызнаны найлепшым гуртом году па вэрсіі інтэрнэт-парталу Tuzin.fm. Узнагарода знойдзе сваіх герояў 12.12.2012, калі ў клюбе Loft адбудзецца падсумаваньне вынікаў-2012. Магілёўскія музыкі дадуць з гэтай нагоды вялікі сольны канцэрт. Адмысловым госьцем вечару будзе надзея беларускай музыкі Паліна Рэспубліка.

Інтэрнэт-партал Tuzin.fm падвёў вынікі 2012 году. На рашэньне рэдакцыі найлепшым гуртом году прызнаны Akute. Сёлета магілёўская каманда засьведчыла надзвычайную актыўнасьць. У лютым яны прадставілі самотнік «Krou EP», у красавіку выдалі свой другі студыйны дыск «Не існуе», які быў станоўча прыняты, як публікай, так і экспэртамі, а давяршылі справу яшчэ адным вялікім самотнікам увосень «Iholki» . Як вынік — іх сольныя выступы сёлета заўжды зьбіралі аншлягі. Акром таго Стас МытнікРома Жыгараў ды Павал Філатаў далі яшчэ нямала нагодаў сёлета згадаць іх добрым словам — паўдзельнічалі ў саўндтрэку да фільму «Вышэй за неба», выявілісалідарнасьць з забароненай «Крамбамбуляй», выступілі разам з Placebo ў Палацы спорту… Больш за тое, музыкі рыхтуюць яшчэ адзін сюрпрыз адмыслова да канцэрту 12 сьнежня, калі ім будзе ўручана ўзнагарода ад Tuzin.fm.

У першай частцы вечарыны «Жывы Тузін» у клюбе Loft свае песьні зайграе Паліна Рэспубліка, якая таксама дала нямала падставаў сёлета для таго, каб зь ліку надзеяў беларускай сцэны перайсьці ў шэраг самых запатрабаваных айчынных выканаўцаў. Сёлета Паліна выдала два сынглы справіла сваё 18-годзьдзе шыкоўным канцэртам, зайграла ў якасьці госьця на аўтарытэтным польскім Halwfay Festival і фэсьце «Пікнік.by», а яе выступ на «Тузін.Unplugged» выклікаў сапраўдны фурор.

Абодва ўдзельнікі вялікага «Жывога Тузіну» 12.12.12. раней ужо адзначаліся нашым парталам. У 2009 годзе Akute былі прызнаныя «Адкрыцьцём году», а ў 2010 годзе іх дэбютны альбом «Дзевачкі і космас» заняў другое месца ў сьпісе найлепшых рэлізаў году. Паліна была прызнаная адкрыцьцём году ў беларускай музыцы ў 2011 годзе.

12 сьнежня (серада). 19:00. Loft Cafе (вул. П. Броўкі, 22).

Вынікі году ад парталу Tuzin.fm.

Канцэрт гурта Akute. Адмысловы госьць — Паліна Рэспубліка

Кошт квітка — 80 000 руб. (танцпляц), 100 000 руб. (столік). Квіткі прадаюцца непасрэдна перад пачаткам канцэрту!

Замовіць столік можна загадзя па тэл.: +375 29 380-00-10

Іншыя пытаньні: + 375 29 687-20-93.

«Тузін Гітоў»


Вам можа быць цікава

Выстава «Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі» ў Мінску

25.04.2025 17:00 - 15.06.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (вул. К. Маркса, 24)

Выстава Іллі Гічана «53/27» у Мінску

03.05.2025 18:00 - 02.06.2025 19:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Галіны Лазарчык і Вадзіма Сея на Кіпры

11.05.2025 18:00 - 25.05.2025 19:00 Aphrodite-Amathusia Cultural Center (Agios Tychon 4532)

Прэм’ера спектакля «Валізка» ў Варшаве

24.05.2025 19:00 - 26.05.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ