Канцэрт гуртоў IQ48 i Monkey Bite

25.10.2012 19:00 - 22:00 Клуб "Графіці" (зав. Калініна, 16) Бясплатнае

25-га кастрычніка ва ўтульным пабе-клубе «Графіці» адбудзецца канцэрт-прэзентацыя новага відэа гурта IQ48 – «HMR live».

Год таму альбом «HMR» выйшаў на кампакт-дысках, пазней яго дапоўненая бонус-трэк версія была выкладзеная ў інтэрнэце. Натуральна, прыйшла чарга і візуальнай рэалізацыі.

Вiдэааальбом «HMR live» — гэта здымкі выступу гурта ў адной з Мінскіх студый. Простае і натуральнае відэа, якое паказвае IQ48 як яны ёсць, у натуральным выглядзе. Ніякай залішняй апрацоўкі і гламурнага глянцу тут няма! Толькі драйв і адрыў! Толькі «HMR»!

«Ідэя зняць вiдэаканцэрт прыйшла пасля таго, як нам не далі зайграць некалькі канцэртаў, — распавядае вакаліст гурта Аляксандр Ракавец.

Трэба заўважыць, што гэта ўжо другі падобны вопыт для IQ48. У 2009 годзе адбыўся рэліз DVD «Зрабі сам», дзе лепшыя песні гурта былі прадстаўлены ў акустыцы. Зараз жа IQ48 паўстануць у сваім натуральным гiтарна-рэпавым гучанні.

Што з гэтага атрымалася, вы даведаецеся зусім хутка! 25-га кастрычніка «здаровыя лосі» пакажуць, як дадзены матэрыял выглядае ў рэале! Малюначак ажыве!

Таксама полымя вяселага чаду ў гэты вечар падтрымае надзея беларускага панк-рока гурт Monkey Bite. Хлопцы ў гэтым годзе добра пашумелi, заваявалі любоў аўдыторыі і набралі мяшок музычных узнагарод!

УВАГА! На ўваходзе кожны з гледачоў атрымае падарункі ад музыкаў, а таксама кожнага пачастуюць кампотам, адмыслова звараным — Heavy Monkey Rock!

Будзе горача!

Месца сустрэчы:

Графіці. Пачатак у 19:00

Мінск, зав. Калініна, 16 (ст. м. «Парк Чалюскінцаў»).

Тэлефоны: +375 29 638 44 44, +375 33 638 44 44, +375 25 638 44 44.

Кошт квiткоў 50 000, 70 000 у дзень канцэрта


Вам можа быць цікава

Выстава ў рамках Восеньскага Салона ў Мінску

09.10.2025 19:00 - 19.10.2025 20:00 A.Gallery (пр-т. Незалежнасці, 32А (трэці будынак))

Сустрэчы з беларускімі літаратарамі ў Франкфурце

15.10.2025 10:00 - 19.10.2025 16:00 Frankfurter Buchmesse (Leseinsel der unabhängigen Verlage, Kurt Wolf-Stiftung, Halle 3.1/C105)

Спектакль «Казачны домік» у Мінску

18.10.2025 (17:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ