• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

Канцэрт “Легенды сучаснай класікі – Кшыштаф Пэндэрэцкі”

Пачатак: 07.10 (19:00)
Канец: 07.10 (19:00)
Белдзяржфілармонія
(Мінск, Пр. Незалежнасці, 50)
Google

Маэстра Кшыштаф Пэндэрэцкі, выбітны польскі кампазітар з сусветным імем упершыню будзе дырыжыраваць вялікім канцэртам у Мінску, які адбудзецца 7 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі ў межах XII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.

Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча, Інстытута Адама Міцкевіча ў Варшаве, Польскага Інстытута ў Мінску. Праект падтрыманы ў рамках міжнароднай культурнай праграмы да 100-годдзя незалежнасці Польшчы.

На беларускай сцэне прагучыць твор, напісаны Кшыштафам Пэндэрэцкім да 3000-годдзя Іерусаліма (1997 год, па замове мэрыі горада) – араторыя “Сем брам Іерусаліма”, у якой кампазітар аб’яднаў кананічны тэкст са Старога Запавету з музычнай мовай вялікага авангарда. Спецыяльна адлітыя для гэтай сімфоніі інструменты пад назвай “тубафоны” вагой некалькі тон будуць дастаўлены з Польшчы ў Мінск. Па маштабе гэты канцэрт стане асаблівай і грандыёзнай падзеяй фестывалю, у якім адначасова будуць удзельнічаць каля двухсот чалавек і выдатныя салісты. На сцэне выступяць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя. Р.Шырмы, Дзяржаўны камерны хор Беларусі, салісты з Польшчы – Івона Хоса (сапрана), Караліна Сікора (сапрана), Анна Любаньска (меца-сапрана), Пётр Навацкі (бас), Адам Здунікоўскі (тэнар), Славамір Холанд (чытальнік).

Саліраваць на канцэрце для фартэпіяна з аркестрам будзе мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета Расціслаў Крымер.

Кшыштаф Пэндэрэцкі – адзін з самых паважаных кампазітараў сучаснасці, які набыў сусветную славу, выдатны дырыжор і педагог. Ён адораны ўсімі магчымымі музычнымі прэміямі, узнагародамі, ордэнамі і званнямі, спіс якіх займае не адну старонку. Маэстра – кавалер Ордэна Белага Арла – найвышэйшага і найстарэйшага дзяржаўнага адзначэння ў Польшчы, ганаровы доктар 24 універсітэтаў свету ад Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве да Ельскага ўніверсітэта (ЗША), ганаровы сябра найбуйнейшых у свеце мастацкіх і навуковых акадэмій і асацыяцый. Кшыштаф Пэндэрэцкі з’яўляецца чатырохразовым лаўрэатам прэміі  Grammy (1988, 1999, 2001, 2017 гг.).

7 кастрычніка / Беларуская дзяржаўная філармонія, 19:00/
Канцэрт “ЛЕГЕНДЫ СУЧАСНАЙ КЛАСІКІ – КШЫШТАФ ПЭНДЭРЭЦКІ”

У праграме:
К. Пэндэрэцкі.  Сімфонія №7 “Семь брам Іерусаліма” для пяці салістаў, чытача, змешанага хору і аркестра. 
К. Пэндэрэцкі.  Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам

Заказ квiткоў: (029) 1 463 463, 284-44-33, на сайце www.ticketpro.by, http://philharmonic.by/

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • Тэст: пазнай мясціны праз лакальныя «брэнды»
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип