Канцэрт Рамана Абрамчука

16.07.2013 19:00 - 22:00 Клуб "Графіці" (зав. Калініна, 16) Бясплатнае

Канцэрт Рамана Абрамчука

Штармавое папярэджанне: 16-га ліпеня ў Мінску пройдзе абрыкосавы град.

Сапраўды, абрыкосы накрыюць усіх, хто прыйдзе ў клуб “Графіці” 16 ліпеня. Незвычайная стыхія разгуляецца з нагоды выхаду альбома Рамана Абрамчука “Мая сакральная геаграфія”, дзе песня пра містычны Абрыкос з’яўляецца галоўнай (слухаць альбом можна тут).

Разам з Р. Абрамчуком арашаць зямлю абрыкосамі будуць такія знаныя мэтры мінскай падпольнай гаспадаркі як Віктар Сямашка (чароўны кларнет), Раман Яраш (спевы і медытацыя), Ігар Адасік (планетарная перкусія), Антон Рудак (гангста-вершы) і іншыя садоўнікі і аграномы. Гледачам прапануецца пачэсная роля збіральнікаў абрыкосавага ўраджаю.
Раман Абрамчук – малады аўтар-выканавец, які вось ужо напрацягу некалькіх гадоў стала не ўваходзіць у лік найбольш знакамітых артыстаў нашай краіны, пастаянна не гучыць на радыёстанцыях сталіцы, цвёрда замацаваўся па-за спісамі ўсіх хіт-парадаў, упэўнена пралятае на найбольш прэстыжных конкурсах і фестывалях. “На х..р трэба?”, – пытаецца сам у сябе Раман. “Абы абрыкосы квітнелі і Песня гучала!”, – так каментуе музыка гэтую сітуацыю. Што за містычныя абрыкосы знаходзяцца ў кішэнях артыста і яго таварышаў, і што за Песня гучыць у іх галовах – даведаецца той, хто не збаіцца стыхіі і прыйдзе ў самы яе эпіцэнтр. Такім чынам, яшчэ раз: 16 ліпеня, аўторак, клуб Графіці, 19-00.

…а пакуль усе рыхтуюць інвентар тут:
http://vk.com/event54847137
https://www.facebook.com/events/1385173555028888/


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Балянка «Брыдучы мост» ў Мінску

11.02.2026 18:00 - 28.02.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Экскурсія "Станіслаў Шабунеўскі. Гомель - ад эклектыкі да мадэрна" ў Гомелі

21.02.2026 (11:00 - 13:00) у скверыку насупраць будынка БелДУТа (вуліца Камсамольская)

Беларуская дыктоўка ў Варшаве

21.02.2026 (16:00 - 17:30) Vyraj (Aleja Armii Ludovej, 12)

Масленіца ў Таронта

21.02.2026 (17:30 - 19:30) 524 St Clarens Ave (524 St Clarens Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ