Канцэрт “Развітанне з восенню”

16.11.2017 17:30 - 17:30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Уваход вольны

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 16 лістапада ў 17.30 на канцэрт “Развітанне з восенню” харавой капэлы “АКАДЭМІЯ” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дзейнасць калектыву – знакавая з’ява не толькі для НАН РБ, але і для культуры краіны ў цэлым. Яго дзейнасць характарызуецца такімі змястоўнымі паняццямі як “сталасць”, “традыцыя”, “вернасць”, “энтузіязм”.

Репетруар хору “АКАДЭМІЯ” налічвае каля 170 твораў і ўключае, галоўным чынам, класічную музыку еўрапейскіх, рускіх і беларускіх кампазітараў, апрацоўкі народных песень, сучасную харавую музыку. Вялікая ўвага надаецца ў хоры выкананню рускай і беларускай царкоўнай музыкі.

За больш чым 35-гадовую гісторыю свайго існавання хор “АКАДЭМІЯ” станавіўся ўдзельнікам і дыпламантам дзесяткаў айчынных і замежных музычных форумаў і фестываляў.

У цяперашняга выступлення няма строгай тэматыцы і рэгламенту. Наадварот, гэта экскурс у разнастайны песенны матэрыял многіх народаў і культур. Вы пачуеце кітайскую і японскую народную песню, харавыя апрацоўкі беларускіх народных песень, музычныя камерныя замалёўкі XIX стагоддзя на вершы А. С. Пушкіна, “восеньскія” творы рускіх кампазітараў.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Ката-Зайцава «DOM» у Вільні

25.04.2025 19:00 - 23.05.2025 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)

Выстава «Віцебскі мастак» у Магілёве

02.05.2025 16:00 - 15.06.2025 19:00 абласны мастацкі музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

Выстава «Межы прысутнасці» ў Варшаве

09.05.2025 18:00 - 15.06.2025 19:00 Dom Avenariusów (Katowicka 7/2)

NAVIBAND у Варшаве

24.05.2025 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ