Канцэрт Re1ikt у Мар’інай Горцы

14.10.2012 19:00 - 21:00 Кафэ «Родны кут» (вул. Пятра Гучка, 3) Бясплатнае

Сольны канцэрт гурта Re1ikt адбудзецца ў кафэ «Родны кут» (вул. Пятра Гучка, 3) у Мар’інай Горцы 14 кастрычніка.

Re1ikt – першапраходцы беларускамоўнага post metal. У сваёй музыцы спалучаюць таксама такія накірункі, як progressive rock, post rock, art rock, world music, ethno.

Re1ikt маюць унікальнае гучанне, пры гэтым падчас запісу і выступаў выкарыстоўваецца толькі стандартны склад “жывых” інструментаў (2 гітары, бас, барабаны) і вакал.

За час існавання каманда паспела паўдзельнічаць у фестывалях у Польшы, Літве, Украіне і Беларусі. Сярод іх Halfway Festival,  Basowiszca, Jesien Bardow, Tautu Muge, BeFree, а таксама «Камяніца», «Дах», Heavy Mass Medium і інш.

На рахунку Re1ikt 3 студыйныя альбомы. «Рэкі прабілі лёд» («Вігма», 2011) і «Клиника» (Go Records, 2009) былі афіцыйна выдадзены на лэйблах.

Таксама Re1ikt знялі 4 відэакліпы, выпусцілі 2 live-DVD («Акустическая Терапия», «Крыгаход»), акустычныя складанкі («Vytoki», «Home Songs»).

http://re1ikt.com/

http://vk.com/re1ikt

Пачатак: 14:00

Уваход: вольны

Канцэрт адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Нагадваем, щто працягваецца конкурс ад Re1ikt і «Будзьма беларусамі!». Падрабязнасці тут.


Вам можа быць цікава

Выстава “Юрый Карачун. Да 95-годдзя з дня нараджэння. Акварэль, малюнак” у Мінску

13.03.2026 17:00 - 12.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

SOYUZ у Варшаве

22.03.2026 (19:00 - 19:00) NIEBO (Nowy Świat 21C)

Дзень Волі ў Быдгашчы

28.03.2026 (16:00 - 18:00) Мост старамейскі

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ