Канцэрт армянскай песні і танца “Сонца ў песнях і танцах Арменіі”

28.05.2017 12:00 - 12:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 5 р

У рамках выставы народнага мастака Рэспублікі Арменія Фараона Міхайлавіча Мірзаяна “Армянскі сілуэт” запрашаем наведаць канцэрт “Сонца ў песнях і танцах Арменіі”, які адбудзецца 28 мая (нядзеля) а 12-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. У праграме канцэрта – традыцыйныя армянскія танцы і песні ад калектыву “Via Goar”.

“Via Goar” – гэта дзіўны сплаў класічнага акадэмізму і лёгкай манеры выканання. У складзе групы з Мінска – толькі музыканты з сур’ёзнай музычнай адукацыяй, а тварам “Via Goar” з’яўляецца цудоўная Гаар Акапян, выхаванка Ерэванскай дзяржаўнай кансерваторыі, лаўрэат міжнародных вакальных конкурсаў. Музыканты выконваюць класічныя творы, прапаноўваючы слухачу акунуцца ў свет вялікіх кампазітараў, пачуць выдатны вакал Гаар Акапян, чароўныя мелодыі, якія выклікалі перажыванні не ў аднаго пакалення знаўцаў высокага мастацтва.

Уваход на канцэрт па ўваходнаму білету ў музей: дарослыя – 5 р .; студэнты і школьнікі – 2 р. 50 к. У кошт білета ўваходзіць наведванне пастаяннай экспазіцыі музея і выставы “Армянскі сілуэт”.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Лонгплей у Таліне

27.04.2026 (20:00 - 22:00) Privé Club (Harju 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ