• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

Канцэрт Т/Aboret (Варшава) + Vuraj (Мінск)

Пачатак: 17.04 (19:00)
Канец: 17.04 (19:00)
Клуб «Бруге»
(Мінск, пр.Партызанскі, 6а)
Google

Варшаўская незалежная ініцыятыва Pine Gigs і мінскі арт-фолк-гурт Vuraj распачынаюць аўтарскі праект польска-беларускага канцэртнага абмену. Ідэя простая – артысты знаёмяцца з музыкай калег у інтэрнэце і, калі ім падабаецца, ладзяць сумесныя канцэрты ў сваіх краінах. Такім чынам 17 красавіка ў мінскі клуб Brugge завітаюць этна-джазавыя эксперыменталісты T/Aboret з Варшавы.

„Мы маем агульную мяжу, але вельмі мала ведаем пра тое, якую музыку любім граць і слухаць. З большага можам назваць некалькі старых імён, альбо паўтарыць штосьці, што чулі па радыё і аб чым праз некалькі дзён забудзем. Хочацца, каб усё было інакш – адкрыцці, здзіўленні, мікрааўтобусы, сцэны, эмоцыі, дыскі, успаміны”, – кажуць польскія арганізатары падзеі.

„Польшча цяпер на высокім уздыме ў галіне фолькавай музыкі, і нам трэба шмат чаму павучыцца ў суседзяў. Мы маем багатую аўтэнтычную спадчыну, але не ведаем як і што з гэтым рабіць. Падобныя супольныя канцэрты, фестывалі і майстар-класы дапамогуць нам узбагаціць нашую музычную прастору і выйсці на іншы ўзровень”, – каментуе праект і падзею Сержук Доўгушаў, лідар гурта Vuraj.

T/Aboret (PL, Варшава) – чатыры асобы, 13 інструментаў, адна гісторыя. Самавыражэнне ў этна-джазавых кампазіцыях, імправізацыях і рытмічных варыяцыях. Традыцыйныя карані, сучасная мова, адчуванні блізкія кожнаму. taboretmusic.com

Vuraj (BY, Мінск) – аўтэнтычныя мелодыі і музычны строй, адметнасці мікрамоў і дыялектаў, магія абрадавых песень, таямніцы старажытных рытуалаў і моц сувязі з продкамі. – “Што спяваеце?” – “Літо!” vuraj.bandcamp.com

17 красавіка, 19:00

пр. Партызанскі, 6А, клуб Brugge

квіткі тут

+37525 9969376; +37533 6611432  (BY)

+48516491781; [email protected] (PL)

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип