Гурт The Unlimited Trio вяртаецца з Чэхіі з канцэртным турам па роднай Беларусі.
Бязмежная музычная прастора, дзе сутыкаюцца і цесна пераплятаюцца самыя розныя музычныя стылі і накірункі, самыя разнастайныя пачуцці і эмоцыі. Заўсёдны драйв, адданасць кожнаму гуку, здольнасць ствараць яркія музычныя вобразы і непаўторную атмасферу на канцэрце – вось што прымушае слухачоў зноў і зноў прыходзіць на выступы TheUnlimitedTrio не толькі ў Чэхіі (дзе гурт працуе ўжо некалькі гадоў), але і ў Польшчы, Венгрыі, Нямеччыне, Францыі. Нарэшце Трыё наведае з канцэртным турам і родную Беларусь.
The Unlimited Trio— праект, які заснавалі тры маладыя музыканты з Беларусі і які хутка выйшаў на міжнародны ўзровень дзякуючы актыўнай канцэртнай дзейнасці спачатку па Беларусі, а затым і за мяжой. Акустычны прагрэсіў — арт-рок з дамешкам джазу, фолку і класікі, магутны грув і пранікнёныя запамінальныя мелодыі — вось тое, чым The Unlimited Trio “чапляе” публіку за жывое, прымушаючы разам з музыкамі пражываць усю шкалу эмоцый ад радасці і бясхмарнай весялосці да адчаю і дэпрэсіі. Адыграўшы больш за 40 канцэртаў у Беларусі ў першы год свайго існавання, удзельнікі трыа Аляксандр Ясінскі (баян), Мікіта Крэйн (гітара) і Ілля Чарнаклінаў (альт) пераехалі ў Прагу, ужо пасля першых канцэртных сэтаў прымусіўшы казаць пра сябе спрактыкаваную публіку. У пачатку 2011 года The Unlimited Trio выдае свой першы альбом на французскай Great Wind Records, атрымаўшы станоўчыя водгукі ад вядомых музыкаў і крытыкаў. Так, Ройне Столт (Roine Stolt), лідар хэдлайнераў прагрэсіў-рок сцэны The Flower Kings, піша пра трыа: “It sounds wonderful. They are all 3 VERY talented musicians — it’s a pleasure listening to music played with so much passion and so much dynamics… the playing is excellent – world class!..”А легендарны гітарыст Штэпан Рак (Štěpán Rak) характарызуе музыку The Unlimited Trio як “супермагутны выбух эмоцый, які ў выкананні першакласных музыкаў глядач запомніць надоўга”.
Трыа актыўна канцэртуе, атрымліваючы запрашэнні выступіць на прэстыжных клубных і тэатральных пляцоўках як у Чэхіі (Jazz Dockclub, Sal Martinů, NoD Theatre, Kolowrat Theatre, Palffy Palace і многіх іншых), так і за мяжой. Трыа стала адным з хэдлайнераў опэн-эйра “Siabrouskaja biasieda” ў Польшчы, выступае з сольнымі канцэртамі ў Германіі, Польшчы, Венгрыі, Чэхіі, Беларусі, удзельнічаючы ў гучных міжнародных праектах, як APAN 36, калі выступ гурта трансляваўся анлайн ў 4К-якасці адначасова ў Чэхіі, Бразіліі, Іспаніі і Паўднёвай Карэі, стала лаўрэатамі конкурсаў “Music Seasonsin Prague” і “Рэнесанс Гітары” (Беларусь), з’яўляецца сузаснавальнікам тэатральнага праекта “Darkness of Mine” разам з сучасным фламенка Лолы Карпенка (Lola Karpenka), а таксама аўтарам музыкі да фільма “Дзіга Вертаў — чалавек з кінаапаратам” тэлекампаніі “Мір”, запісвае студыйныя канцэрты на студыях Famu (Film Academyin Prague). Усе ўдзельнікі трыа — лаўрэаты міжнародных конкурсаў на сваіх інструментах, вядуць актыўную канцэртную дзейнасць, выступаючы са сваімі бэк-праектамі ў Чэхіі, Беларусі, Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Славакіі, Швецыі, Паўднёвай Карэі, Венгрыі, Францыі.
На дадзены момант The Unlimited Trio рыхтуе да запісу свой другі студыйны альбом, рэліз якога чакаецца восенню 2015 года.
Відэа лайв:
Кліпы:
Студыйныя записы анлайн: