Навукова-практычная канферэнцыя да 130-годдзя Максіма Багдановіча

23.11.2021 10:00 - 10:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7 а) Бясплатнае

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі да 130-годдзя Максіма Багдановіча «Максім Багдановіч — новыя гарызонты навуковых даследаванняў».


Канферэнцыя адбудзецца 23 лістапада 2021 года.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7 а).

Просім паведаміць аб удзеле ў канферэнцыі да 15 лістапада 2021 года.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, музейныя спецыялісты, культуролагі, гісторыкі, мастацтвазнаўцы, сфера навуковых інтарэсаў якіх звязана з даследаваннем розных аспектаў жыцця і творчасці Максіма Багдановіча.

Праблематыка канферэнцыі:

багдановічазнаўства на сучасным этапе;
дзейнасць устаноў навукі, адукацыі, культуры па ўшанаванні памяці Максіма Багдановіча і асоб з ім звязаных;
выяўленне артэфактаў і дакументальных крыніц пра М. Багдановіча і яго акружэнне, увядзенне ў навуковы абарот;
месца і роля Максіма Багдановіча ў сучаснай культурнай прасторы.

Формы ўдзелу ў канферэнцыі (вочная і завочная):

даклад — да 15 хвілін;
паведамленне — да 10 хвілін.

Рабочыя мовы канферэнцыі — беларуская, руская, украінская.

Пры ўключэнні даклада ў праграму канферэнцыі аўтару будзе даслана персанальнае запрашэнне. Завочны ўдзел у фармаце відэавыступлення.

Заяўкі з пазнакай «Канферэнцыя» дасылаць на адрас: Рэспубліка Беларусь, 220029, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7 а, альбо maksimbagdanovich@gmail. com.

Каардынатар канферэнцыі: Мышкавец Ірына Вітальеўна + 375 (17) 355 22 95

Больш інфармацыі пра канферэнцыю чытайце тут


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Майстар-клас па ляльках «Дзесяціручка» ў Гомелі

12.09.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ