ПАДЗЕЯ ДНЯ: Канферэнцыя «Уяўляючы OpenMuzej Belarus: супольнасць, сучаснае мастацтва, ангажаванасць» у Берліне

19.06.2023 - 20.06.2023 10:00 - 16:00 Pilecki-Institute (Pariser Platz 4A) Бясплатнае

У панядзелак і аўторак, 19 і 20 чэрвеня, у Берліне адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная беларускай культуры і мастацтву ў цяперашнім іх стане.



Дата: 19 і 20 чэрвеня

Час: з 10.00 (час мясцовы)

Месца: Pilecki-Institute Pariser Platz 4A, Берлін


З 2022 года каманда экспертаў і прафесіяналаў у галіне сучаснага беларускага мастацтва і культуры працуе над ідэяй стварэння грамадскага музея OpenMuzej, які б даследаваў, архіваваў, захоўваў, падтрымліваў, развіваў і папулярызаваў сучаснае мастацтва Беларусі.


На канферэнцыі абмяркуюць ролю музеяў як месца стварэння супольнасці і кансалідацыі прафесійнай супольнасці і шырокай аўдыторыі.

Вось якая праграма:

Дзень 1: OpenMuzej — ад класічнага музея да гнуткай вандроўнай структуры

10:00–10:15 Уступная прамова дырэктаркі Берлінскага аддзялення Інстытута Пілецкага Ганны Радзеёўскай

10:15-10:45 Ірына Кандраценка, мастацтвазнаўца, куратарка «Разуменне музея: як і чаму мяняюцца музеі ў наш час. Формы, фарматы, каштоўнасці»

10:45–11:30 Прэзентацыя ідэі праекта OpenMuzej і вынікаў даследавання беларускай арт-супольнасці «OpenMuzej як магчымасць узмацніць супольнасць»

Дакладчыцы:

Ірына Кандраценка, мастацтвазнаўца,

куратарка Ганна Чыстасердава, арт-менеджарка Амбасады культуры

11:30–11:45 Кава-брэйк

11:45–13:30 Дыскусія «Музей як структура, якая ахоплівае супольнасць і выпраменьвае салідарнасць і падтрымку»

Мадэратарка — Аксана Карпавец, незалежная куратарка, мастацтвазнаўца

Спікеры:

доктарка Анет Мэхтэль, дырэктарка NGBK

Марыя Бебурыя, суаўтарка MSN, сузаснавальніца CC Slonecznik

Аляксей Барысёнак, незалежны куратар і даследчык

13:30–14:30 Перапынак

14:30–16:00 Дыскусія «Салідарнасць, гарызантальнасць, супольнасці: культурныя праекты ў Беларусі»

Мадэратарка — Тоні Лашдэн, квір-актывістка, пісьменніца, даследчыца

Спікеры:

Антаніна Сцебур, незалежная куратарка, даследчыца

Вольга Шпарага, даследчыца

 гурт eeefff (Дзіна Жук і Мікалай Спясіўцаў, мастакі)

Руфіна Базлова, мастачка

Дзень 2: Якая падтрымка незалежных беларускіх культурніцкіх ініцыятываў даступная і патрэбная?

10:00–10:15 Кароткая прэзентацыя ідэі праекта OpenMuzej і падвядзенне вынікаў 1-га дня канферэнцыі

Дакладчыца — Ганна Чыстасердава, арт-менеджарка

10:15–10:45 Тоні Лашдэн «Гнуткія супольнасці, гнуткая падтрымка»

10:45–11:00 Юлія Салаўёва, старшыня RAZAM e.V. «Беларуская дыяспара ў Германіі»

 11:00–11:15 Кароткая прэзентацыя «Падтрымка беларускай культуры»

Дакладчыца — Аліна Коўшык

11:15–11:30 Кава-брэйк

11:30–13:30 Дыскусія з удзелам прадстаўнікоў фондаў і міжнародных праграм «Міжнародная падтрымка ініцыятываў і праектаў незалежнай беларускай культуры»

Мадэратарка — Ганна Радзеёўска, дырэктарка Інстытута Пілецкага ў Берліне.


 Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ