Забыць пра снег. Канцэрт Алесі Сівохінай

24.03.2021 19:00 - 19:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а) 5 руб

З нагоды Сусветнага дня паэзіі Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае ўсіх ахвотных на адмысловую вечарыну — канцэрт Алесі Сівохінай «Забыць пра снег».


Далікатнасць, шляхетнасць, высакароднасць, кранальная пачуццёвасць — менавіта такімі словамі можна апісаць выканальніцкую манеру гэтай спявачкі. Алеся Сівохіна не аматар гучных пляцовак: невыпадкова ёй вельмі пасуе камерная атмасфера музея самага маладога класіка беларускай літаратуры, дзе чароўны голас Алесі неаднаразова гучаў на розных імпрэзах.

У выкананні спявачкі прагучаць песні на вершы знакамітых беларускіх і сусветных паэтаў: Янкі Купалы, Уладзіміра Жылкі, Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, Міхаіла Матусоўскага, Жака Брэля, і, канешне, Максіма Багдановіча.

Чакаем вас 24 сакавіка а 19-ай гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а).

Уваходны квіток: 5 рублёў.

У музеі — масачны рэжым, прыходзьце, калі ласка, у масках.


Вам можа быць цікава

Выстава «Жарсці па архітэктуры» ў Брэсце

28.03.2025 17:00 - 22.05.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В,)

Выстава Цемры «Fragile» ў Познані

28.03.2025 17:30 - 14.06.2025 19:00 MAD Art Gallery (Mielżyńskiego 27/29)

Фотавыстава «Новае ў археалогіі Гомельшчыны. Гомель юны» ў Гомелі

18.04.2025 15:00 - 18.05.2025 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Саша Філіпенка ў Дзюсельдорфе

28.05.2025 (19:00 - 21:00) Stiftung Gerhart-Hauptmann-Haus (Bismarckstraße 90)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ