Канцэрт гуртоў «Poniemnie» і «Kasary» ў Варшаве

20.10.2024 19:00 - 21:00 Witryna Domu Wschodniego (плошча Канстытуцыі, 6) Бясплатнае
 

У нядзелю, 20 кастрычніка, у Варшаве даюць супольны канцэрт гурты «Poniemnie» і «Kasary».






Дата: 20 кастрычніка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава




 Гурт «Poniemnie» быў створаны ў пачатку 2022 года ў Інстытуце музыказнаўства Варшаўскага ўніверсітэта і з таго часу дзейнічае пад эгідай Факультэта навук аб культуры і мастацтве Варшаўскага ўніверсітэта. 

У рэпертуары — традыцыйныя песні Паняменшчыны, якія выконваюцца акапэльна на мясцовых гаворках польскай і беларускай моў. 

Калектыў рэканструюе рэпертуар з басейна вярхоўяў Нёмана і ваколіц, набыты ў рамках этнамузыкалагічных палявых даследаванняў у Беларусі.


«Kasary» — мужчынскі вакальна-інструментальны гурт, заснаваны ў 2023 годзе ў Варшаве. Кіраўнік — Сяржук Доўгушаў. 

Усе ўдзельнікі паходзяць з Беларусі, а рэпертуар іх заснаваны пераважна на старых архіўных запісах і ўласных палявых даследаваннях. 



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «PAPARAĆ: re-assembly» ў Познані

24.07.2026 18:30 - 09.08.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ