Канцэрт хору «Артос» у Рызе

26.07.2026 18:00 - 20:00 Rīgas Svētā Jāņa Baznīca (Skārņu iela 24) ад 17,50

 26 ліпеня, у нядзелю, у Рызе адбудзецца канцэрт бізантыйскага хору «Артос» Канстантынопальскага патрыярхату ў Вільні пад кіраўніцтвам Паўла Гонца. 



Харысты прадставяць арыгінальную праграму з грэгарыянскіх і бізайнтыйскіх харалаў LUX AETERNA («Вечнае Святло»). 

Прагучаць літургічныя гімны, якія на працягу стагоддзяў напаўнялі велічныя базылікі Канстанцінопаля і манастыры Рыма. Гэтыя спевы — мова, якая ўжо больш за тысячагоддзе перасякае межы часу і прасторы. 

У чысціні чалавечага голасу і старажытных мелодыях слухач знаходзіць рэдкі стан унутранага спакою, глыбокай суцішанасці і духоўнай яснасці. 

Бізантыйскі хор «Артос»
 — адзін з творчых праектаў легендарнага беларускага мужчынскага хора «УНІЯ», заснаванага ў Менску ў 1990 годзе. Сёння хор базуецца ў Вільні, а ў ягоным складзе спяваюць беларусы, літоўцы і ўкраінцы. 

Квіткі коштам ад 17,50 еўра бярыце па спасылцы



Вам можа быць цікава

Фестываль самаразвіцця MY WAY ў мінскім батанічным садзе

25.07.2026 11:00 - 26.07.2026 20:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Зажынкі ў Азярцы

26.07.2026 (16:00 - 20:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Сустрэча з Ігарам Шугалеевым у Рызе

29.07.2026 (18:45 - 20:00) Dabas muzejs (6 паверх) (Kr. Barona iela 4)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

01.08.2026 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ