Зажынкі ў Азярцы

26.07.2026 16:00 - 20:00 музей народнай архітэктуры і побыту 16 рублёў


У нядзелю, 26 ліпеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы ладзяць абрадавае свята «Зажынкі». 



Абяцаюць падарожжа ў глыбіню беларускай традыцыі, калі першы сноп — «Гаспадар» — уносілі ў хату з пашанай і верай у дабрабыт. 

Вас чакае:
 
 

  • расповед пра старажытны абрад; 
  •  рэканструкцыя сапраўднага абраду «Зажынкі»; 
  •  майстар-клас па ўборцы ўраджаю… сярпамі (паспрабуйце сябе ў ролі жняцоў!); 
  •  упрыгожванне снапоў — стварыце свой абярэг урадлівасці; 
  •  майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах і гульнях — ад душы павесялімся! 


Гэта свята для ўсіх: і для дарослых, хто хоча дакрануцца да каранёў, і для дзяцей, каб яны ведалі гісторыю сваёй зямлі. Уваход — па квітках у музей. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Тэкстыльны фэст у Гудзевічах

25.07.2026 (13:00 - 18:00) (Мастоўскі раён, Гарадзенская вобл.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ