Канцэрт «Прамяністыя спевы Манюшкі» ў Мінску

20.05.2022 17:00 - 19:00 Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (зав. Музычны, 5) 5 рублёў


20 траўня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбудзецца канцэрт «Прамяністыя спевы Станіслава Манюшкі», прымеркаваны да 150-й гадавіны смерці кампазітара.



Дата: 20 траўня

Час: 17.00

Месца: Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, зав. Музычны, 5, Мінск


Праграма складзена з твораў кампазітара на словы Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота, Антона Адынца і інш. Многія песні будуць гучаць у беларускіх перакладах упершыню.


Творы прагучаць у выкананні саліста Вялікага тэатра оперы і балета РБ Юрыя Гарадзецкага (тэнар) і салісткі Белдзяржфілармоніі Галіны Сакольнік (мэца-сапрана). Партыя фартэпіяна і вядоўца канцэрта — кандыдат мастацтвазнаўства Святлена Немагай.


Перад канцэртам, а 16.30 адбудзецца кароткая экскурсія па музеі, з рэтраспекцыяй творчасці Станіслава Манюшкі і перыпетый яго мінскага жыцця.


Запіс і дадатковая інфармацыя праз гугл-форму.




Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Кінаквіз «Апошні кінасеанс» у Вільні

05.06.2026 (18:30 - 20:30) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Рыцарскі фэст у Крэўскім замку

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Крэўскі замак

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ