Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Беластоку

16.11.2023 19:00 - 21:00 Pub BEER4U (Legionowa 14) Бясплатнае

 У чацвер, 16 лістапада, у Беластоку прыбывае з драйвовым канцэртам Яўген Барышнікаў.




Дата: 16 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Pub BEER4U, Legionowa 14, Беласток


 Спадар Яўген прэзэнтуе новае гучанне. І такога вы, бадай што, яшчэ ня бачылі і ня чулі. 

Пры дапамозе шайтан-машынак і побытавай магіі акустычная гітара гучыць у суправаджэнні сэмпліраванага камернага аркестра са струнных, духавых і нават перкусіі, але прытым без запісаных загадзя партый — усё граецца выключна ўжывую адным чалавекам. 

Ці гэта магчыма і як называецца такі жанр — вырашым разам падчас канцэрта.

 І наўрад ці паміж песнямі абыдзецца без вясёлых баек: пра беларускае мора, львоўскае тылавое жыццё падчас вайны ды адвечны шлях беларусаў, раскіданых па свеце. 

Уваход вольны, данаты вітаюцца.




Вам можа быць цікава

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Імпрэза «Мінск народных» у Мінску

12.09.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ